Інтэрферэнцыя, стан неўспрымальнасці інфіцыраванай вірусам клеткі да заражэння тым жа або іншымі відамі вірусаў. Адрозніваюць інтэрферэнцыю: 1) абумоўленую інтэрферонам; 2) звязаную з вірусіндуцыраваным бялком, які тармозіць размнажэнне суперінфекцыйнага віруса; 3) апасродкаваную дэфектным вірусам; 4) на ўзроўні прымацавання віруса да клеткі.

Паведаміць пра недакладнасьць