Капсід вірусаў , полая бялковая структура, у поласці якой знаходзіцца вірусны геном (нуклеоід). Утвораны з аднаго, радзей з двух слаёў бялковых субадзінак (капсамераў) па спіральным або кубаідальным тыпе, якія ўтрымліваюцца ў выніку ўздзеяння міжмалекулярных і кавалентных сіл. У полігеномных вірусаў кожны геном (фрагмент) заключаны ў свой капсід. Капсід складаных вірусаў выконвае функцыі стабілізацыі генома і яго абароны ад знешніх пашкоджанняў, у простых вірусаў, акрамя таго, рэцэпторную і ферментатыўную функцыі.

Паведаміць пра недакладнасьць