Краснуха , вострае агульнае захворванне, якое выклікаецца рубівірусам краснухі (чырвонкі) з сямейства тогавірусаў. Перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Развіваюцца катар верхніх дыхальных шляхоў, умераная ліхаманка, генералізаванае паражэнне лімфоіднай тканкі, паліморфная высыпка. Імунітэт працяглы. Пры краснусе цяжарных паражаецца плод, што вядзе да яго гібелі або развіцця прыроджанай паталогіі. Вірус вылучаюць на культуры клетак з крыві, змываў з насаглоткі, ліквару. Для серадыягностыкі ставяць РЗК, РТГА, РН, РІФ.

Паведаміць пра недакладнасьць