Марбілівірусы, род з сямейства параміксавірусаў. У род уключаны вірус адру, вірусы чумы сабак і рагатай жывёлы. У адрозненне ад іншых параміксавірусаў не маюць нейрамінідазы, аглютынуюць эрытрацыты малпаў, растуць на першасных культурах нырак малпаў і чалавека (гл. адзёр).