Нуклеоід, генетычны апарат вірусаў. Прадстаўлены адной суцэльнай або фрагментаванай малекулай аднанітачнай або двухнітачнай РНК ці ДНК. У некаторых вірусаў маюцца два ідэнтычныя геномы. НК часта кавалентна злучана з сярэдзінным бялком. Будова і прынцып работы нуклеоіда вірусаў блізкія да нуклеоіда бактэрый і ядра эўкарыётаў. У вірусалогіі часта замяняюць тэрмінам «геном», што ў адносінах да поліплоідных вірусаў недакладна (гл. генетыка вірусаў).

Паведаміць пра недакладнасьць