Няпоўныя вірусы, вірусы, вірыёны якіх пазбаўлены часткі генома, што прыводзіць да страты імі інфекцыйнай актыўнасці. Большая ці меншая доля няпоўных вірусаў маецца ў папуляцыях любых вірусаў. Яна большая ў вірусаў, якія маюць фрагментаваны геном, а таксама пры серыйных пасажах і множнай інфекцыі. Магчыма, тармозіць абартыўную літычную інфекцыю. У адрозненне ад няпоўных у дэфектных вірусаў усе вірыёны папуляцыі маюць няпоўны геном.

Паведаміць пра недакладнасьць