Пікорнавірусы, сямейства простых дробных РНК-геномных вірусаў - паразітаў чалавека, малпаў і іншых млекакормячых. Геном прадстаўлены суцэльнай аднанітачнай пазітыўнай замкнутай РНК, кавалентна злучанай з поліпептыдам. Капсід пабудаваны па кубаідальным тыпе з 60 капсамераў. Вірыён мае форму ікасаэдра, памер 24-30 нм. У сямейства ўключаны роды энтэравірусаў, рынавірусаў, афтавірусаў, кардыёвірусаў.

Паведаміць пра недакладнасьць