Пнеўмавірусы, род з сямейства параміксавірусаў. Род складаецца з трох відаў. Адзін з іх - рэспіраторна-сінтыцыяльны вірус, патагенны для чалавека, выклікае бранхіяліты і бранхіты, якія ў нованароджаных дзяцей часам працякаюць у форме цяжкіх успышак. Пнеўмавірусы не патагенныя для курыных эмбрыёнаў і лабараторных жывёл, не даюць гемаглютынацыі і гемадсорбцыі, пры размнажэнні на культурах клетак утвараюць ЦПД у выглядзе сінтыцыю.