Рубівірусы, род з сямейства флавівірусаў. У адрозненне ад іншых флаві- і тогавірусаў рубівірусы маюць нейрамінідазу, не паразітуюць у насякомых. Патагенныя для некаторых жывёл. Размнажаюцца на культурах клетак, але ЦПД непастаяннае. Аглютынуюць эрытрацыты птушак, валодаюць гемалітычнымі ўласцівасцямі. Рубівірусы чалавека выклікаюць краснуху.

Паведаміць пра недакладнасьць