Рынавірусы , род з сямейства пікорнавірусаў, які адрозніваецца ад астатніх пікорнавірусаў выяўным трапізмам да дыхальных шляхоў. Лабільныя пры рН 7. Тэрмастабільныя пры тэмпературы 56°C. Культывуюцца на культурах клетак чалавека (Н-штамы) і малпаў (М-штамы), утвараючы ва ўмовах павышанай аэрацыі і паніжанай тэмпературы ачаговае ЦПД па паліморфна-клетачным тыпе. Выдзяляюць 113 серавараў рынавірусаў чалавека і два серавары коней і буйной рагатай жывёлы. Выклікаюць востры заразны насмарк. Выяўляюць у РІФ, выдзяленнем віруса, пастаноўкай РЗК і РН.

Паведаміць пра недакладнасьць