Рэавірусы , сямейства простых РНК-геномных вірусаў-паразітаў жывёл, раслін і грыбоў. Вірыёны рэавірусаў маюць сферычную форму, памер 75 нм. Геном складаецца з 10 фрагментаў двухнітачнай пазітыўнай РНК, якая асацыіравана з сярэдзіннымі бялкамі. Капсід двухслойны. Знешні слой капсіду мае ікасаэдрычную форму з 12 пустымі выступамі на паверхні. Рэавірусы жывёл падзяляюць на два роды: рэавірусы і орбівірусы. Прадстаўнікі роду рэавірусаў складаюць больш за 10 вірусаў, якія паражаюць рэспіраторныя і кішэчныя шляхі цеплакроўных жывёл (чалавека, малпаў, буйной і дробнай рагатай жывёлы, кажаноў, птушак).

Паведаміць пра недакладнасьць