Рэактывацыя , з'ява ператварэння неактыўнага няпоўнага віруса ў актыўны. Рэактывацыя наступае ў выніку: 1) рэкамбінацыі паміж актыўным і неактыўным вірусамі; 2) рэкамбінацыі паміж вірусамі з пашкоджанымі ў розных месцах геномамі; 3) рэасартацыі; 4) фотарэактывацыі; 5) выпраўлення прамянёвых паражэнняў генома віруса рэпаратыўнай сістэмай гаспадара.

Паведаміць пра недакладнасьць