Уключэнні вірусныя, паліморфныя новаўтварэнні (памер 0,5-10 мкм), якія з'яўляюцца ў ядры або цытаплазме клетак-гаспадароў у працэсе прадуктыўнай віруснай інфекцыі. Уяўляюць сабой вялікую колькасць простых і складаных вірыёнаў або прадуктаў іх распаду, агрэгаты капсіднага бялку або зону размнажэння віруса (віраплазма). Выяўляюць у светлавым мікраскопе. Маюць дыягнастычнае значэнне.

Паведаміць пра недакладнасьць