HIV-вірус (сін. T-III-лімфатропны вірус чалавека, ВІЧ), уваходзіць у падсямейства ленцівірусаў сямейства рэтравірусаў. Вірыён мае сферычную форму, дыяметр 110-140 нм, змяшчае два аднолькавыя лінейныя бесперапынныя геномы, з якімі асацыіравана адваротная транскрыптаза, двайны капсід складаецца з 3-4 нізкамалекулярных бялкоў, ліпапратэідны суперкапсід мае варсінкі на паверхні. Па паверхневым ліпапратэідзе раздзяляецца на два варыянты - HIV-I і HIV-II. Тропны да T-лімфацытаў чалавека, у якіх размнажаецца па інтэгральным тыпе. Выклікае СНІД.

Паведаміць пра недакладнасьць