Хранічныя вірусныя інфекцыі, варыянт працяглых інфекцый, галоўнай прыметай якіх з'яўляецца працяглае праяўленне клінічных сімптомаў хваробы з прысутнасцю і часта з выдзяленнем узбуджальніка ў навакольнае асяроддзе. Большасць хранічных вірусных інфекцый працякае па востра-хранічным тыпе, г. зн. у адных індывідаў яны працякаюць па вострым тыпе, у другіх - па першасна-хранічным тыпе, у трэціх - па двухфазным, які складаецца з вострай і хранічнай фаз. Хранічнае цячэнне часта набываюць герпетычныя, цытамегалавірусныя, рэтравірусныя інфекцыі, гепатыт B. Яно таксама часам сустракаецца пры адэнавіруснай і інфекцыі адру. Трэба адрозніваць ад павольнай інфекцыі.

Паведаміць пра недакладнасьць