Цельцы Бабеша-Негры, новаўтварэнні ў пашкоджаных вірусам шаленства нервовых клетках галаўнога мозга. Размяшчаюцца ў іх цытаплазме. Маюць авальную або палачкападобную форму, памеры вагаюцца ад 0,5 да 10 мкм. Выяўляюць з дыягнастычнай мэтай пасмяротна ў мазках-адбітках або зрэзах амонавага рога пры спецыяльных метадах афарбоўкі.

Паведаміць пра недакладнасьць