Цытапатычнае дзеянне вірусаў (ЦПД), дэструктыўныя змены асобных клетак і клетачнага манаслоя, якія ўзнікаюць у выніку прадуктыўнай віруснай інфекцыі клетак і цытапатычнага дзеяння вірыёнаў. У клетачным манаслоі ЦПД праяўляецца ў форме суцэльнай або ачаговай круглай ці паліморфна-клетачнай дэгенерацыі, утварэннем многаядзерных клетак або клетачных сімпластаў, а таксама праліфератыўным разрастаннем клетак. У пашкоджаных вірусам клетках ЦПД праяўляецца ў пікнозе ядра, маргінацыі і зярністасці храмаціну, з'яўленнем уключэнняў, цельцаў, крышталёў; у цытаплазме паяўляюцца вакуолі, наступае яе зморшчванне і дэгенерацыя. ЦПД выкарыстоўваюць для індыкацыі і ідэнтыфікацыі вірусаў.

Паведаміць пра недакладнасьць