Экалогія вірусаў, раздзел экалагічнай мікрабіялогіі, які даследуе ўзаемадзеянне вірусаў паміж сабой і з экалагічнымі фактарамі асяроддзя пражывання. Экалогія вірусаў вывучае экалагічныя асяроддзі, формы і фактары эвалюцыйнай зменлівасці, патокі руху генетычнага матэрыялу ў папуляцыях, заканамернасці фармавання відавых генафондаў, уплыў фізічных і хімічных фактараў на вірусы, спосабы і метады выкарыстання экалагічных ведаў у барацьбе з віруснымі інфекцыямі.

Паведаміць пра недакладнасьць