Энтэравірусы, род простых дробных РНК-геномных вірусаў з сямейства пікорнавірусаў. Асноўным месцам знаходжання энтэравірусаў з'яўляецца кішэчны тракт млекакормячых. Устойлівыя да эфіру, дэтэргентаў, нізкіх значэнняў pH, доўга выжываюць у навакольным асяроддзі. У род уваходзяць поліявірусы, вірусы Каксакі A і B, вірусы ЭКХО, энтэравірусы чалавека 68-71-га сератыпаў, вірусы гепатыту A, энтэравірусы жывёл.

Паведаміць пра недакладнасьць