Японскі энцэфаліт, нейравірусная інфекцыя, якая выклікаецца флавівірусамі з антыгеннай групы японскага энцэфаліту. Перадаецца камарамі. Працякае па тыпе менінгаэнцэфаліту. Адносіцца да прыродна-ачаговых інфекцый. Мае выражаную летне-асеннюю сезоннасць. Лятальнасць высокая. Для прафілактыкі ўжываюць забітую вакцыну. Дыягназ устанаўліваюць выдзяленнем віруса на культуры клетак і вызначэннем нарастання цітру антыцел у РТГА, РЗК.

Паведаміць пра недакладнасьць