Абанемент. Дакумент на права часовага карыстання чым-н.
Абанемент: тэатральны, бібліятэчны; абанемент: у тэатр, у басейн; абанемент: набыць, атрымаць і г.д.
Тэрмін яго абанемента канчаўся, трэба было набываць новы.
Абанент. Асоба, якая мае абанемент.
Абанент: новы, акуратны; абанент: бібліятэкі, філармоніі і г.д.
Вы прачыталі першыя радкі. Прозвішчы герояў яшчэ толькі названы. Яны гавораць вам не больш, чым прозвішчы абанентаў у тэлефоннай кнізе. Р.Шкраба.