Абгаварыць.
1. што. Усебакова разгледзець, абмеркаваць што-н. з кім-н.
Хутчэй бы вярнуўся Іван, каб сказаць яму нечаканую навіну, падзяліцца радасцю і абгаварыць, што трэба да вяселля. І.Шамякін.
2. каго. Узвесці на каго-н. паклёп, ілжывае абвінавачанне; зганіць, абылгаць.
Ён саромеўся, што іх могуць убачыць і абгаварыць. В.Вітка.
Агаварыць. што. Зрабіць агаворку, даць дадатковыя заўвагі, тлумачэнні да раней сказанага ці напісанага.
Пан Юры нявесела ўсміхаўся і падтакваў сыну: - Але. Вядома. Не збяднеем. Затое агаворым, каб вярнуліся сюды. У.Караткевіч.