абгрунтаванасць // абгрунтаванне

Абгрунтаванасць. Глыбока пераканаўчая, усебакова аргументаваная доказнасць, падмацаваная неабвержнымі довадамі.
Неўзабаве практычная прапанова Сямёна атрымала тэарэтычную абгрунтаванасць. У.Шыцік.

Абгрунтаванне. Падмацаванне пераканаўчымі доказамі, прывядзенне такіх доказаў; довад, доказ.
Бялінскі даў абгрунтаванне рэалістычнага напрамку ў расейскай літаратуры. В.Барысенка.

Паведаміць пра недакладнасьць