Аб'ёмісты. Вялікі аб'ёмам, памерамі.
Гэта быў даволі аб'ёмісты рукапіс, два гады пісаны. Я.Брыль.
Аб'ёмны.
1. Які характарызуецца трохмернымі паказчыкамі (па даўжыні, вышыні і шырыні).
Аб'ёмную разьбу звычайна або пакрывалі пазалотай, або размалёўвалі фарбамі. Л.Абецадарскі.
2. Вялікага аб'ёму, памеру.
Змяніўся сам характар работы, яна стала менш аб'ёмнай, бо ішло завяршэнне аб'ектаў, падрыхтоўка іх для здачы дзяржаўнай прыёмнай камісіі. Полымя.