Абмежавальны. Прызначаны для абмежавання чаго-н.
Адзін у кантэксце можа мець і значэнне абмежавальнай часціцы з адценнем вылучэння. Граматыка беларускай мовы.
Абмежаваны.
1. Пастаўлены ў якія-н. рамкі, межы. Вёска канчалася, шаша выходзіла на палявы прастор, які звузіўся поначы да нешырокай стужкі дарогі, абмежаваны з бакоў дзвюма прапыленымі канавамі. В.Быкаў.
2. Невялікі, нязначны.
Агульнанародным не стане тое, што мае абмежаваны ўжытак або ствараецца штучна. У.Юрэвіч.
3. перан. З вузкім кругаглядам; недалёкі, адсталы, невялікага розуму.
Тупым і абмежаваным паліцэйскім Я.Колас проціпастаўляе прадстаўнікоў простага народу. Ю.Пшыркоў.