Абрыдлівы. Які абрыдае; надакучлівы.
Не прадыхне дунайскі вецер начной абрыдлівай імжы. Аслепла ўсё. І толькі свеціць ліхтар паходны ў бліндажы. М.Калачынскі.
Абрыдлы. Які абрыдзеў, надакучыў; нялюбы, прыкры.
Яна без гэтай абрыдлай кароткай стрыжкі, без джынсаў, у доўгай прыталенай спадніцы - як не падобна яна на многіх дзяўчат і жанчын, якія аднолькавым адзеннем, аднолькавымі прычоскамі зліваюцца адна з адной, як салдаты ў шарэнзе... В.Гігевіч.