абыходак // абыходжанне // абыходлівасць

Абыходак.
1. Патрэбы штодзённага жыцця.
За хатаю адразу ж пачыналіся глінішчы, ямы, з якіх людзі капалі на свой абыходак гліну. В.Вітка.
2. Ужытак, карыстанне.
Прыгадайце, колькі крылатых выразаў з баек К.Крапівы ўвайшло ў паўсядзённы абыходак. Я.Казека.

Абыходжанне. Манера паводзін у адносінах да каго-н.; уменне карыстацца чым-н.
У Шмульке вельмі прыемны голены твар, джэнтльменскія манеры ў абыходжанні з людзьмі. З.Бядуля.

Абыходлівасць. Ветлівасць, далікатнасць; пачцівасць.
Жанкі, браце, складаныя натуры, абыходлівасць любяць. П.Кавалёў.

Паведаміць пра недакладнасьць