абыякавы // абы-які

Абыякавы. Які не выяўляе ніякай цікавасці, увагі да каго-чаго-н.
Сінонім: раўнадушны.
Спрадвеку было так: той, хто думаў жыць, вучыўся сам і вучыў дзяцей працаваць. А хто быў абыякавы да сваёй будучыні - вучыў дзяцей адпачываць. Я.Сіпакоў.

Абы-які. Які-небудзь, усякі; хоць які.
Сінонімы: благі, нядобры.
Так у Малінаўцы з'явіўся новы гаспадар і прытым не абы-які. А.Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць