абяссілець // абяссіліць

Абяссілець. Стаць бяссільным; знемагчы.
Сінонімы: знясілець, аслабець.
Толькі пазней зразумеў Дзіма, што такі стан, калі здаецца, што ты ўжо зусім абяссілеў, выдахся, можна пераадолець. Г.Шыловіч.

Абяссіліць. каго-што. Пазбавіць сілы, зрабіць каго-што-н. бяссільным.
Сінонімы: знясіліць, аслабіць.
Немцы не пакідалі старых намераў: як мага спустошыць краіну, зруйнаваць яе, абяссіліць. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць