абяцанка // абяцанне

Абяцанка. Няпэўнае, несур'ёзнае абяцанне, выкананне якога малаверагодна.
Мужык ведаў свайго пана як аблупленага і не верыў яму і яго абяцанкам. А.Якімовіч.

Абяцанне. Дабравольнае абавязацельства выканаць што-н.
Сам Тапурыя даў урачыстае абяцанне больш ніколі не ісці ў мора. Э.Самуйлёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць