агідлівы // агідны

Агідлівы. Які адчувае і выказвае агіду, гадлівасць да каго-чаго-н.
Сінонімы: брыдлівы, грэблівы.
Лясніцкі ўздрыгнуў ад раптоўнага прыліву гневу і агідлівай пагарды да гэтага чалавека, якому вельмі доўгі час усе яны без сумнення верылі. І.Шамякін.

Агідны. Які выклікае агіду; вельмі дрэнны.
Сінонімы: брыдкі, гадкі.
Слімака даўно вырашылі знішчыць як самага агіднага здрадніка. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць