адборачны // адборны

Адборачны. Створаны, прызначаны для адбору каго-н.
Адборачная камісія. Адборачныя сустрэчы баксёраў.

Адборны.
1. Адабраны з ліку іншых як лепшы; выдатны па якасці.
Сінонім: першагатунковы.
Адборнае жыта ў сеялкі просіцца з цёмных амбараў. П.Панчанка.
2. Крайне грубы, непрыстойны (звычайна пра словы, выразы).
Адборная лаянка пракацілася па змрочным вагоне. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць