адзець // надзець

Адзець.
1. Пакрыць адзеннем каго-н.
Я памятаю: на самым змроку маці мая сказала мне памыць ногі, адзела мне чыстую сарочку, і мы пайшлі на хутар Зялёны Камень. К.Чорны.
2. Забяспечыць каго-н. адзеннем.
Ён думаў пра вайну, з якой толькі што вярнуўся, думаў пра дзяцей, якіх трэба было карміць і адзяваць, дый наогул ці мала розных дум і клопатаў у чалавечым жыцці? В.Гардзей.

Надзець. Пакрыць сябе (ці што-н.) адзеннем; нацягнуць на сябе (ці на што-н.) адзенне, абутак, чахол і г.д.
Букрэй зняў шынель, аддаў яе дзеду Талашу, а сам надзеў яго кажушок. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць