Адклад. Перанясенне на больш позні час.
Сінонім: адтэрміноўка.
Тут жа без адкладу і адбылася сяброўская вечарына, бо інакш не назавеш гэтую цікавую сустрэчу. У.Дубоўка.
Адкладанне.
1. Накопліванне астаткаў якіх-н. рэчываў; утварэнне адкладаў - асадкаў арганічных і неарганічных рэчываў.
Адкладанні, якія прыносяцца ракой, могуць запоўніць не толькі возера, але і вялікія марскія залівы. Фізічная геаграфія.
2. Ужываецца са словамі «яйкі», «лічынкі», «ікра» і пад. (для захавання патомства).
Адкладанне ікры ў карася праходзіць звычайна ў некалькі прыёмаў са значнымі перапынкамі паміж імі. А.Матрунёнак.