адкладзены // адкладны

Адкладзены. Перанесены на больш позні час.
Сінонім: адтэрмінаваны.
З-за такой непрадбачанай сітуацыі сустрэча паміж камандамі была адкладзена. Звязда.

Адкладны. Які адкладваецца, апускаецца.
Старшыня сельсавета, круглатвары мацачок у падперазанай рэменем цёмна-сіняй гімнасцёрцы з адкладным каўняром, віншуючы маладых, не стрымаў свайго захаплення: - Царыца! А.Капусцін.

Паведаміць пра недакладнасьць