Адменны. Выдатны па сваіх якасцях, самы лепшы; надзвычайны.
Навакол былі выдатныя грыбныя мясціны, дзе раслі адменныя баравікі. М.Лынькоў.
Адметны. Не падобны да іншых; своеасаблівы, непаўторны, характэрны.
На вуглянскіх палетках заўжды нешта адметнае, такое, чаго няма ў іншых. А.Савіцкі.