Аднарукі. толькі з адуш. наз. З адной рукой.
Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. І.Дуброўскі.
Аднаручны. толькі з неадуш. наз. З адной ручкай; прыстасаваны для работы адной рукой.
Аднаручны збанок. Аднаручная піла.