адрывачны // адрывісты // адрыўны

Адрывачны. Які не з'яўляецца звязным цэлым, няпоўны; які складаецца з асобных урыўкаў.
Вучоныя, стварыўшыя гэтыя тэорыі; абапіраліся толькі на выпадковыя, адрывачныя даныя. Б.Розен.

Адрывісты. Які раптоўна абрываецца; рэзкі, перарывісты (пра гукі).
Часам добра былі чуваць чужыя галасы, рэзкія, адрывістыя. І.Мележ.

Адрыўны. Такі, ад якога можна адрываць лісткі.
Старая гармонь з пабляклымі ладамі вісела на сцяне. Побач з ёй некалькі яскравых малюнкаў, адрыўны каляндар, партрэтаў некалькі. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць