ажыццявімасць // ажыццяўленне

Ажыццявімасць. Магчымасць ажыццявіць, здзейсніць што-н.
Сінонім: здзяйсняльнасць.
Калі пачатак як бы аддаваў перавагу марам над рэальнасцю, дык канцоўка сцвярджае іх адзінства, прызнаючы пэўную рэальнасць, жыццёвасць і ажыццявімасць мары аб свабодзе, шчасці і красе. У.Калеснік.

Ажыццяўленне. Правядзенне ў жыццё, выкананне чаго-н.
Сінонім: здзяйсненне.
Цяпер раман закончаны, атрымала сваё мастацкае ўвасабленне вялікая задума, над ажыццяўленнем якой аўтар працаваў многія гады. Р.Шкраба.

Паведаміць пра недакладнасьць