Аздоблены. Упрыгожаны; якому надалі прыемны выгляд.
І раптам ён выпростваецца, нібы ўсхопліваецца ад чаго, вымае з роту аздобленую меддзю люльку, і на твары яго з'яўляецца захапленне. В.Быкаў.
Аздобны. Прызначаны для аздобы, упрыгожвання.
Шнур аздобны паўшаўковы вырабляецца двух відаў: звычайны і фасонны. Таваразнаўства.