акруглелы // акруглены // акруглы

Акруглелы. Які зрабіўся круглым.
Надзьмутыя шарыкі сталі прыгожымі, акруглымі, ад лёгкага дотыку яны ўзляталі пад самую столь, і гэта вельмі цешыла дзяцей.

Акруглены. Такі, які акруглілі, якому надалі акругленыя абрысы.
Флігель ... упіраецца сваім акругленым фасадам у бок вялізнага парку. З.Бядуля.

Акруглы. Які мае закругленыя лініі, абрысы, акругленую форму.
У памяці Тоні паўстаў прыгожы, у меру акруглы твар маладой жанчыны. А.Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць