Акруглець. Разм. Стаць круглейшым; набыць акруглую форму.
Сінонім: акругліцца.
Раптам вочы яго акруглелі, на твары з'явілася ні то здзіўленне, ні то спалох. А.Якімовіч.
Акругліць. што.
1. Зрабіць круглым; надаць чаму-н. акруглую форму.
Далёкія кусты ў тонкім прыцемку раскупчасціліся, акруглілі свае абрысы і ў гордасці сваёй ядлоўцавай застылі перад адзінокай вярбою. К.Чорны.
2. Выразіць у круглых лічбах.
Акругліць дзесятковы дроб.