Акруговы. Які мае дачыненне да акругі.
Шукаючы праўды, даўгінаўцы трапілі ажно ў акруговы суд. А.Бажко.
Акружны.
1. Які размешчаны вакол чаго-н. або дзейнічае па акружнасці.
Акружная скорасць кола роўна паступальнай скорасці трактара ДТ-54 на другой перадачы. М.Аляксейчык.
2. Кружны, абходны.
[Міканор] устаў і пайшоў далей акружнай сцежкай. А.Кулакоўскі.