амонім // ананім

Амонім. Слова, аднолькавае па гучанню з другім словам, але рознае з ім па значэнню.
Беларуская мова часта з дапамогай тых ці іншых сродкаў пазбаўляецца непажаданых амонімаў. П.Юргелевіч.

Ананім. Аўтар твора (пісьма), які ўтаіў сваё імя; твор без подпісу, невядома кім напісаны.
Вось і ў даным выпадку: ананім правільна піша аб недахопах у рабоце вашага прадпрыемства. М.Пянкрат.

Паведаміць пра недакладнасьць