Арала. Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха.
Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? Я.Колас.
Рала.
1. Адгалінаванне ствала дрэва; тоўсты сук.
Ад вуліцы перад хатай разложыста стаяў клён з аднаго боку і ніцая бяроза з другога. У ёй, у дупле, ніжэй рала, жыла шпачыная сям'я. А.Жук.
2. Уст. Старажытная прылада для ворыва (з тоўстага сука).
То быў адзіны спосаб, які ведалі жанчыны: баразною, ралам, абведзеным наўкруга іх вёскі, ратаваць сябе, сваіх дзяцей, сваіх мужоў ад вятрыска, што мог навеяць на іх сяло мор - чорную смерць. А.Лойка.