арэал // арэол

Арэал. Спец. Вобласць натуральнага пашырэння якога-н. віду, сямейства жывёл, раслін і інш.
Арэал сумчатых з часоў асваення эўрапейцамі Аўстраліі і Амерыкі вельмі зменшыўся. БелСЭ.

Арэол.
1. Светлы круг вакол чаго-н., падобны на ззянне.
Высокі слуп святла, што маячыў недзе ўперадзе, пачаў набліжацца, ярчэць, і праз некалькі імгненняў у мігатлівым туманным арэоле весела заблішчала рознакаляровымі агнямі навагодняя ёлка. В.Палтаран.
2. перан. Атмасфера славы, бляску, пашаны, якая акружае каго-што-н.
У першыя хвіліны пакупка дае яму сапраўднае задавальненне, акружае арэолам перавагі над зняслаўленым сапернікам. Д.Гальмакоў.

Паведаміць пра недакладнасьць