Асветленасць. Ступень асвятлення якой-н. паверхні, прасторы.
Асветленасць паверхні вымяраецца светлавым патокам, падаючым на адзінку паверхні. Фізіка.
Асвятленне.
1. Святло ад якой-н. крыніцы (сонца, лямпы, агню).
Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні, а прывычнаму - лепей і не трэба. З.Бядуля.
2. Тэхнічнае абсталяванне, якое дае святло.
Дубок асвойваў цяпер прафесію электраманцёра вузла, рамантаваў асвятленне дэпо, станцыйных стрэлак і семафораў. М.Лынькоў.
3. перан. Растлумачэнне, дэтальны разбор чаго-н.
Пачаць урок можна з асвятлення саміх фактаў біяграфіі. М.Барсток.