Асветніцкі. Які мае адносіны да асветніцтва, асветніка.
Ахвярнаю асветніцкаю працай першадрукар [Скарына] узорваў культурную глебу Беларусі пад засеў гуманістычных ідэй, а Гусоўскі вырашыў увесці жыццё Беларусі і гісторыю ў пантэон гуманістычнай культуры Эўропы. У.Калеснік.
Асветны. Які служыць асвеце, адукацыі.
Царскі ўрад прыгнятаў, а часам ліквідаваў мясцовыя школы, тэатры, розныя асветныя ўстановы. К.Пракошына.
Асвечаны. Адукаваны, культурны.
Ну, вядома, на тое паслы пісьменныя, асвечаныя людзі, каб гаварыць усё больш па-кніжнаму. П.Пестрак.