Аселіца. Наваколле паселішча.
Ужо на аселіцы стаялі бухматыя стагі сена, у садах пачалі гнуцца галіны ад цяжару яблык і груш. В.Гардзей.
Аселішча. Месца, занятае пабудовамі, гародамі, садамі; месца жыхарства.
Сінонім: сядзіба.
Чалавек гэты быў рухавы і, напэўна, меў натуру, якая выпрацавалася пад уплывам таго, што ён не меў на свеце сталага аселішча. К.Чорны.