Аслабелы. Які стаў слабым, нядужым.
Адна качка хіснулася, нырае ўніз, няёмка махае аслабелымі крыллямі і, апісаўшы дугу, раптам шлёпаецца ў ваду. Я.Колас.
Аслаблены.
1. Пазбаўлены былой сілы.
Аслабленыя за зіму пчолы не могуць актыўна супраціўляцца ўзбуджальнікам хваробы. М.Шамяткоў.
2. Менш тугі, слабей нацягнуты; паслаблены, адпушчаны.
Трэба праверыць мацаванне, змазаць рухомыя часткі механізмаў, падкруціць аслабленыя гайкі. П.Валкадаеў.